Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску будуць судзіць грамадзянаў Расеі


Радыё Свабода Сёньня ў суд Цэнтральнага раёна Менску запрошаны двое грамадзянаў Расеі і адзін Беларусі для разгляду адміністрацыйных пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаванай уладамі вулічнай акцыі.

Актывістаў расейскага моладзевага руху “Оборона” Мікалая Збарашэнку і Кацярыну Вінакураву, а таксама грамадзяніна Беларусі Віктара Сімановіча затрымалі 22 ліпеня. Іх абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі каля расейскай амбасады.

Расейцы мелі пры сабе плякаты: “Расея без Пуціна, Беларусь без Лукашэнкі.” Яны патрабавалі спыніць падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Міліцыянты склалі на іх пратаколы і ўручылі позвы на 22 ліпеня.

Раней, 16 ліпеня, каля расейскай амбасады спэцназаўцы затрымалі 47 удзельнікаў акцыі салідарнасьці. Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку і Анатоля Аскерку арыштавалі на 10 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG