Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Барадулін: "Мы жартавалі, што глядзім на сьвет "з-пад Брыля"<b/>


Радыё Свабода Пра Янку Брыля гаворыць народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін:

(Барадулін: ) "У Вушачу, у маміну хату прыйшла сумная зьвясьціна – ня стала аднаго з тых, хто да апошняга ўздыху змагаўся за беларускасьць, за крывіцкую мову. Заўсягды калі вяртаюся дадому, узгадваю, як Уладзімер Караткевіч і Янка Брыль гасьцявалі ў мамінай хаце, як мама частавала дарагіх гасьцей, а мне потым казала, каб вучыўся ў Брыля як трымацца, як умець казаць і што казаць. Дасьціпны і мудры жыцьцялюб Янка Брыль быў настаўнікам для нас, тады маладых і прыкладам як трэба не хістацца, не шарахацца на палітычных скразьняках, а годна і адказна працаваць на добра ўзьдзірванелай ніве роднай літаратуры. Мы нават жартавалі, што "на сьвет глядзім мы з-пад Брыля". Сьветлы вобраз Брыля будзе жыць у нашай памяці, як і яго гранёнае і жывое слова".
XS
SM
MD
LG