Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія вучоныя стварылі прыладу, якая чытае думкі


Тацяна Поклад, Прага У ліку найбольш цікавых навуковых навінаў гэтага тыдня – знойдзены аўстралійскімі навукоўцамі мікроб, які можа ствараць чыстае золата, а таксама створанае амэрыканскімі навукоўцамі прыстасаваньне, пры дапамозе якога думкі будуць мець сілу дзеяньняў.

Ці вы маглі б уявіць, што ваш улюбёны залаты ланцужок ці пярсьцёнак быў насамрэч зроблены мікробам? Навукоўцы даказалі, што гэта магчыма.

Група навукоўцаў з Аўстраліі сабрала крупінкі золата на аддаленым радовішчы. Калі яны дасьледавалі знаходку, яны зрабілі нечаканае адкрыцьцё – 80% залатых пяшчынак мелі адмысловых бактэрый.

Гэтыя бактэрыі, якія жывуць ў глебе, здольныя ачышчаць асяродзьдзе вакол сябе ад таксічных мэталаў. Калі у глебе маецца золата, бактэрыя ачышчае яго ад таксічных рэчываў, і пераўтварае у чыстае золата – так з’яўляюцца залатыя пяшчынкі і самародкі.

Аднак, застаецца таямніцай, як дакладна гэтыя бактэрыі здольныя ствараць золата.

***

25-гадовы Мэт''ю Нэйгл з ЗША паралізаваны ад 2001 году. Нядаўна амэрыканскія навукоўцы ўвялі ў яго мозг адмысловае прыстасаваньне, і цяпер, пры дапамозе адных думак, Мэцью Нэйгал можа карыстацца кампутарам. Ён можа адкрываць сваю электронную пошту, гуляць у нескладаныя кампутарныя гульні. Пры далучэньні да аўтаматызаванай рукі – рукі робата – Мэт''ю Нэйгал можа браць і перамяшчаць розныя рэчы.

Джон Донаг''ю, кіраўнік навуковай групы ў Cyberkinetics, кампаніі, якая стварыла гэтае прыстасаваньне, тлумачыць:

(Донаг''ю:) “Калі чалавек хоча паварушыць рукой, у мазгах мільёны нэўронаў пачынаюць рухацца ўсе разам, гэта можна параўнаць з пульсацыяй, альбо марзянкай. Мы зрабілі наступнае: мы здолелі пасьпяхова ўвесьці апарат ў мозг і расшыфраваць гэтую складаную марзянку”.

Донаг''ю кажа, што вынайдзенае прыстасаваньне будзе удасканальвацца, і што такія прыборы адкрываюць новую эру ў разьвіцьці нэўратэхналёгіі – навукоўцы здолеюць ствараць мэдычныя прыборы, якія можна будзе уводзіць ў цела чалавека і якія будуць лекаваць розныя хваробы.

***

Вялікія панды, альбо бамбукавыя мядзьведзі, напэўна, адзін з найбольш вядомых сымбаляў Кітая. Гэта таксама адзін з самых рэдкіх відаў жывёл ў сьвеце. Каля 1600 вялікіх пандаў жывуць на волі ды яшчэ ў няволі жывуць 180 пандаў.

Нядаўняе рашэньне Камітэту ЮНЭСКА, прынятае на сэсіі ў Вільні, у Літве, далучае да сьпісу ўсясьветнай спадчыны арэал вялікіх пандаў плошчай 9000 квадратных кілямэтраў. Гэта горны рэгіён ў правінцыі Сычуань ў Кітае, і цяпер кітайскі ўрад будзе абавязаны ахоўваць гэты рэгіён. Яго захаваньне гарантуе захаваньне віду вялікіх пандаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG