Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данута Бічэль: “Янка Брыль быў маім духоўным бацькам”


Радыё Свабода Пра Янку Брыля гаворыць паэтка з Горадні Данута Бічэль:

(Бічэль: ) “Ён быў маім духоўным бацькам, хоць я гэтага, можа, не ўсьведамляла. Але яго вялікая чыстая прыгожая асоба, яна сьвяціла ўвесь час мне, як толькі я ўвайшла ў літаратуру. Таму што ён быў у Заходняй Беларусі, і ён сачыў за літаратурай гэтага рэгіёну. І неяк ён мяне заўважыў і заўсёды так асьцярожна накіроўваў.

Мне здаецца, што ён увесь час недаацэнены. Ён быў вельмі вялікім празаікам, ён быў празаікам і паэтам адначасна.

Я паслала яму ліст некалькі дзён таму. І ня ведаю, прачытаў ён яго ці не... Ён прыслаў мне сваю кнігу “Парастак”. Я прачытала яе. І хоць думала, што ён яшчэ будзе доўга жыць, усё ж наплакалася, чытаючы. Бо гэтая кніга – як ліст да сваіх чытачоў. Адкрыты ліст. Ён выказаўся так поўна перад канцом!.. Ён сказаў нам у такіх дэталях, такіх мілых, такіх людзкіх, такіх добрых і разам з тым вялікіх усё, што хацеў нам сказаць”.
XS
SM
MD
LG