Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А. Казулін заклікаў беларусаў змагацца з дыктатурай законнымі сродкамі


Алег Грузьдзіловіч, Менск У Інтэрнэце зьявіўся тэкст апошняга слова былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, зь якім ён мерыўся выступіць у судзе. Нагадаем: 13 ліпеня, калі зачытваўся прысуд, судзьдзя Аляксей Рыбакоў выдаліў Аляксандра Казуліна з залі.

На думку Аляксандра Казуліна, у Беларусі “разбураны асновы дэмакратычнай дзяржавы”, а зь ім паквіталіся таму, што ўбачылі “небясьпеку бестэрміновай уладзе”. Экс-кандыдат на прэзыдэнта мяркуе: “Задача суду была ня ў тым, каб высьветліць праўду, а ў тым, каб яе схаваць”.

Аляксандар Казулін папярэдзіў сьвет аб небясьпецы беларускага рэжыму й заклікаў прыцягнуць цяперашняе кіраўніцтва Беларусі да адказнасьці. Таксама Казулін параіў беларусам змагацца з дыктатурай законнымі сродкамі, у тым ліку шляхам салідарнасьці з палітвязьнямі.

“Будзем разам! Жыве вольная й незалежная Беларусь!” – сказаў на разьвітаньне з воляй Аляксандар Казулін.
XS
SM
MD
LG