Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліку Борыс зноў выклікалі на допыт


Сяргей Астраўцоў, Горадня Старшыня не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, атрымаўшы позву, сёньня наведала Ленінскі РАУС Горадні.

Сьледчага Пятра Ленца цікавіла, чаму яна па-ранейшаму называе сябе ў Польшчы кіраўніком Саюзу палякаў. Борыс, аднак, адмовілася даваць паказаньні.

На мінулым тыдні Анжаліка Борыс ужо была на допыце ў гэтай жа справе.

Летась Мін’юст абвясьціў кіраўніцтва Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс нелегітымным. Затым на загад уладаў быў паўторна праведзены 6-ы зьезд СПБ, на якім абралі новае кіраўніцтва гэтай грамадзкай арганізацыі, цалкам ляяльнае да ўладаў. Тым ня менш улады Польшчы прызнаюць толькі ранейшае кіраўніцтва СПБ, абранае ўвесну 2005 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG