Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Берасьця прыбралі камэрцыйныя шапікі ў цэнтры гораду


Радыё Свабода Згодна з рашэньнем Берасьцейскага гарвыканкаму, уладальнікі камэрцыйных шапікаў на пляцоўцы паміж вуліцамі Міцкевіча й Карбышава, што ў цэнтры Берасьця, мусілі яшчэ да 1 чэрвеня пакінуць гэта месца. На вызваленым пляцы плянуецца збудаваць сучасны гандлёвы цэнтар. Аднак новы арандатар гэтага месца нікога з былых арандатараў браць у долю не зьбіраецца.

Уладальнікі павільёнаў, у сваю чаргу, рашэньне аб зносе павільёнаў лічылі незаконным, і не пакідалі сваіх месцаў, а некаторыя зь іх цяпер абскарджваюць гэта рашэньне ўладаў у Вышэйшым Гаспадарчым судзе.

24 ліпеня на спрэчную пляцоўку падцягнулі аўтакран і некалькі грузавых машын і паступова пачалі вывозіць шапікі. Большасьць прадпрымальнікаў пасьпелі вывезьці свае рэчы й тавары з павільёнаў у выходныя дні. Уладам спатрэбіцца яшчэ дзень, каб дарэшты закончыць вываз.

Як стала вядома Радыё Свабода, усё вывозяць на вуліцу Чарнянскую, што на ўскрайку гораду, дзе прадпрымальнікам прапанавана новае месца для гандлю. Аднак наўрад ці гэта іх задаволіць. Бо цяпер іх разьмясьцілі на тэрыторыі, на якой зьбіраюцца ў хуткім часе збудаваць рынак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG