Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчучынскі актывіст Сяргей Ляшкевіч у чацьвер выйдзе на волю


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня прынята рашэньне суду аб датэрміновым вызваленьні шчучынскага актывіста Сяргея Ляшкевіча. Пра гэта нашаму радыё паведамілі ў спэцаддзеле Глыбоцкай турмы.

Супрацоўнік спэцаддзелу Глыбоцкай турмы не захацеў назвацца, але сказаў нашаму радыё, што такое рашэньне судом было прынята сёньня.

(Супрацоўнік Глыбоцкай турмы: ) “Артыкул 90 КК РБ. Умоўна-датэрміновае вызваленьне”.

У Шчучыне Сяргея Ляшкевіча чакае маці, Ірына Ляшкевіч. Сёньня яна асабліва ўсхваляваная.

(Ляшкевіч: ) “Ой, настрой такі прыўзьняты, на душы, вядома, радасна: ужо хутка пабачу сына свайго”.

Сяргей Ляшкевіч, актывіст з каманды Аляксандра Мілінкевіча, падчас выбарчай кампаніі быў арыштаваны й асуджаны на пяць месяцаў арышту. Суд палічыў, што ён рыхтаваў аднаго са шчучынскіх маладзёнаў да ўдзелу ў масавых беспарадках у Менску. Калі б не датэрміновае вызваленьне, то Сяргей Ляшкевіч заставаўся б за кратамі яшчэ 19 дзён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG