Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Лінію Сталіна” ўмацаваў ракетны комплекс С-300П (фота)


Вячаслаў Кулік, Менск Напярэдадні заплянаванага знаёмства прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса з гэтак званай “Лініяй Сталіна” ля Заслаўя там не перапынялася праца нават уначы. Салдаты й служачыя па кантракце прыбіралі сьмецьце, выраўноўвалі земляныя пляцоўкі, мылі тратуарную плітку.

Упершыню на агляд выстаўлена найноўшае стратэгічнае ўзбраеньне, у тым ліку ракетны комплекс С-300 П. Авіяцыйная тэхніка прадстаўлена асноўнымі тыпамі зьнішчальнікаў ды гелікоптэраў.

Як паведамілі ў адміністрацыі музэйнага комплексу “Лінія Сталіна”, у хуткім часе будзе сфармавана экспазыцыя сучаснага абсталяваньня Ўзброеных Сіл Беларусі. Ужо завезены аўта-трактарная тэхніка, браніраваныя машыны пяхоты, танкі.

Уваход на тэрыторыю “Лініі Сталіна”– платны. Кошт звычайнай экскурсіі – 5000 рублёў.
















XS
SM
MD
LG