Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейская галадоўніца адмаўляецца ад мэдычнай дапамогі


Радыё Свабода І на зевятнаццаты дзень галадаваньня берасьцейскіх уладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксовак яны не дамагліся сваіх мэтаў. Сярод рэальных вынікаў - пагаршэньне здароўя ўдзельнікаў галадоўкі. Адна з галадоўніц, Любоў Рэзановіч, у суботу страціла прытомнасьць.

Да кабеты выклікалі “хуткую дапамогу”. Але спадарыня Рэзановіч адмовілася ад паслуг дактароў, а таксама ад шпіталізацыі. Лекары зьвярнуліся да міліцыі. Дый прадстаўнікі праваахоўных органаў ня змусілі прадпрымальніцу паехаць у шпіталь.

Любоў Рэзановіч адзначае: сёньня адчувае сябе, як ніколі, кепска – узьняўся ўзровень цукру ў крыві, чаго, зь ейных слоў, раней не здаралася. Да таго ж, пагоршылася й памяць. “Няхай памру галоднай смерцю, але ад сваіх патрабаваньняў не адступлюся”, – заявіла галадоўніца Рэзановіч.

Нагадаем: галадоўнікі настойваюць на адмене рашэньня падаткавых органаў, паводле якога ўладальнiкi маршрутак мусяць плацiць так званы рэспублiканскi збор за выкарыстаньне аўтамабiляў у камэрцыйных мэтах. Гэты збор быў вызначаны Ўказам прэзыдэнта ў 2004 годзе, а прадпрымальнікі выкарыстоўваюць машыны, завезеныя ў Беларусь раней.
XS
SM
MD
LG