Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Забаронены рок-канцэрт з удзелам груп “N.R.M.”, “Крама”, “Новае неба” ў рамках фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа” (1996)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Беларуская крыніца” 1926 год:

“З савецкіх газэт даведваемся, што бальшавікі пастанавілі ўтварыць Польскую Савецкую Рэспубліку. Месца для рэспублікі Саветы выбралі на Падольшчыне (Украіна). Рэспубліка будзе складацца з 11 акругоў, якія падзелены на 91 раён, а раёны падзелены на сельскія рады. Месных жыхароў праваслаўных высяляюць сілаю на Кіеўшчыну, палякоў-жа будуць звозіць з усіх бакоў у гэтую рэспубліку”.

“Знамя юности”, 1956 год. Газэта паведамляе з Кіеву:

“Цягам двухдзённай напружанай барацьбы надзвычайнага посьпеху дамаглася беларуская спартоўка Марыя Іткіна. У забегу на 220 ярдаў яна ўстанавіла новы ўсясьветны рэкорд, паказаўшы час 23,6 сэкунды. Гэта на 0,4 сэкунды менш за папярэдні рэкорд аўстралійскай спартоўкі Джэксан. Падчас забегу на 220 ярдаў судзьдзі зафіксавалі вынік Іткінай на 200 мэтраў, які роўны 23,5 сэкундам. Гэта новы рэкорд Эўропы і краіны”.

“Народная Воля”, 1996 год:

“У Магілёве быў забаронены рок-канцэрт з удзелам груп “N.R.M.”, “Крама”, “Новае неба”, які планаваўся ў рамках фестывалю духоўнай музыкі “Магутны Божа”. Намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэй Цумараў, які запатрабаваў у гэтым годзе пасаду старшыні аргкамітэта фэста ўзамен на дазвол правесці яго ў горадзе, загадаў рок-музыкантам напярэдадні канцэрта прадставіць яму тэксты песень. Прычым — з рэзалюцыяй Міністэрства культуры”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG