Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч наведае берасьцейскіх галадоўнікаў


Радыё Свабода Шаснаццаты дзень працягваецца галадоўка ўладальнікаў і кіроўцаў маршрутных таксовак у Берасьці. У галадоўніц Любові Лаўруковіч, Любові Рэзановіч і Сьвятланы Авечкінай пагоршыўся стан здароўя.

Усе галадоўнікі падпісаліся пад зваротам да прэзыдэнта. Яны спадзяюцца, што толькі ён можа разабрацца ў іх сытуацыі. Паводле Любові Рэзановіч, за апошнія дні галадоўнікі не атрымалі аніводнай прапановы з боку мясцовых ўладаў. Затое салідарнасьць зь імі выказалі прадстаўнiкi берасьцейскага гарадзкога штаба кампанii "За Свабоду!", якія наведалі Любоў Рэзановiч.

Кiраўнiк штабу Зьміцер Шыманскi ад iмя аб''яднаных дэмакратычных сiл горада выказаў шчырую салiдарнасьць з галадоўнікамі i падтрымаў iх патрабаваньнi. Па ягоных словах, ужо ёсьць папярэдняя дамоўленасьць пра тое, што галадоўнікаў наведае лідэр аб’яднаных дэмсілаў Аляксандар Мілінкевіч. А пасьля таго, як людзi пачнуць выходзiць з галадоўкi, яны пройдуць рэабілітацыю ў адным з санаторыяў на тэрыторыi Польшчы.

Берасьцейскія галадоўнікі настойваюць на адмене рашэньня падатковых органаў, паводле якога ўладальнiкi маршрутак мусяць плацiць дзясяткi мiльёнаў рублёў — так званы рэспублiканскi збор за выкарыстаньне аўтамабiляў у камэрцыйных мэтах. Гэты збор быў вызначаны ўказам прэзыдэнта ў 2004 годзе, а прадпрымальнікі выкарыстоўваюць машыны, завезеныя ў Беларусь значна раней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG