Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ЗША прызначыў Карын Ст''юарт амбасадарам у Беларусі


Радыё Свабода Спадарыня Ст''юарт цяпер узначальвае аддзел Дзярждэпартамэнту ЗША, які займаецца дачыненьнямі зь Беларусьсю, Малдовай ды Ўкраінай.

Карэн Ст''юарт – кадравая дыпляматка. Цягам трох гадоў яна ўжо працавала ў амбасадзе сваёй краіны ў Беларусі і займала тады пасаду намесьніцы кіраўніка дыпляматычнай місіі.

Пасьля таго, як спадарыню Ст''юарт прызначыў амбасадарам прэзыдэнт ЗША, згодна з амэрыканскім заканадаўствам, яна мусіць яшчэ быць зацьверджаная Сэнатам.

Карын Ст''юарт скончыла прэстыжны Уэлслі-коледж (там, дарэчы, вучылася і Хілары Клінтан) і Ўнівэрсытэт нацыянальнай абароны ЗША.

Калі спадарыня Ст''юарт атрымае гэтае прызначэньне, яна стане першай жанчынай-амбасадарам ЗША ў Беларусі й шостым па ліку амбасадарам гэтай краіны ў Менску – пасьля Дэвіда Суорца, Кэнэта Ялавіца, Дэніэла Спэкхарда, Майкла Козака ды Джорджа Крола.
XS
SM
MD
LG