Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся фэстываль народнага гумару “Аўцюкі-2006”


Радыё Свабода Сёньня ў другой палове дня ў вёсках Малыя й Вялікія Аўцюкі Калінкавіцкага раёну распачаўся пяты Ўсебеларускі фэстываль народнага гумару “Аўцюкі-2006”. “Акрэдытацыю” на фэстывалі атрымалі каля 40 фальклёрна-мастацкіх гуртоў з усіх рэгіёнаў Беларусі і замежжа.

У аснове сцэнару сьвята – вясельле беларускіх герояў Каласка і Калінкі. Журы пасьля “швэнданьня па дварах” назаве імя гаспадыні, якая лепш гатуе, вызначыць лепшую сядзібу, лепшую сабачую будку і самага вернага сабаку. У якасьці прызоў пераможцы атрымаюць карысныя ў гаспадарцы прызы: мяшок цукру, мяшок камбікорму, сабаку і парася.

Заўтра фэстываль будзе працягнуты не як звычайна, на ўзьлесьсі паміж Вялікімі і Малымі Аўцюкамі, а ў райцэнтры Калінкавічах. На жартаўлівай “мытні” гасьцей правераць на наяўнасьць гумару. Падчас фэстывалю будзе адкрыты міжнародны аэрапорт “Аўцюкі” і закладзены камень на месцы магчымага будаўніцтва музэю народнага гумару.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG