Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Македонія далучылася да санкцыяў ЭЗ супраць беларускіх уладаў


Радыё Свабода Македонія далучылася да санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускага кіраўніцтва і стала дзесятай эўрапейскай краінай па-за гэтай арганізацыяй, якая асудзіла фальсыфікацыі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня ў часе прэзыдэнцкіх выбараў ды брутальныя дзеяньні ўладаў у дачыненьні да мірных дэманстрантаў.

Нагадаем, што акрамя краінаў Эўразьвязу ў падтрымку візавых і фінансавых санкцый ужо выступілі ўрады Альбаніі, Баўгарыі, Босьніі і Герцагавіны, Ісьляндыі, Ліхтэнштэйна, Румыніі, Нарвэгіі, Сэрбіі ды Харватыі.

Тым часам міністар замежных справаў Аўстрыі Урзуля Плясьнік, камэнтуючы нядаўні прысуд (пяць з паловай гадоў зьняволеньня) аднаму з арганізатараў мірнай дэманстрацыі ў Менску Аляксандру Казуліну, заявіла, што “падобнае пакараньне ёсьць зьнявагай элемэнтарных дэмакратычных правоў і свабодаў, спробай наступу на плюралістычныя сілы ды жаданьнем падавіць кансалідацыю дэмакратычнай апазыцыі”, піша "Oesterreich Journal".
XS
SM
MD
LG