Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кобрынскага апазыцыянэра пакаралі за распаўсюджваньне улётак “За Свабоду”


Радыё Свабода Адміністрацыйная камісія пры Кобрынскім райвыканкаме аштрафала мясцовага актывіста дэмакратычнага руху Аляксандра Меха на адну базавую велічыню.

Паводле рашэньня камісіі, штраф 31 тысячу беларускіх рублёў спадар Мех мусіць выплаціць за тое, што сёлета 25 траўня распаўсюджваў улёткі “За Свабоду”. Сябры адміністрацыйнай камісіі палічылі, што гэтая друкаваная прадукцыя выраблена з парушэньнем заканадаўства і пашкодзіла дзяржаўным інтарэсам.
XS
SM
MD
LG