Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алеся Мазура абвінавачваюць у парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства


Радыё Свабода Актывіст дэмакратычнага руху Алесь Мазур атрымаў позву ў Сьветлагорскі суд. Яго абвінавачваюць у парушэньні прыродаахоўнага заканадаўства на Меншчыне.

Вось што ён паведаміў сёньня Радыё Свабода:

(Мазур: ) “Позва была за ратамскую сустрэчу, якую мы зладзілі пад Менскам з удзельнікаў намётавага лягеру. Яна праводзілася на адкрытым паветры — на беразе вадасховішча. І, зразумела, ніхто ніякіх дазволаў не прасіў. І адзінае, да чаго яны тады на той момант здолелі прычапіцца, што мы парушаем пастанову Менскага аблвыканкаму аб недапушчальнасьці знаходжаньня на лясной тэрыторыі падчас пажаранебясьпечнага пэрыяду. Яны тады склалі на мяне пратакол і выставілі штрафныя санкцыі. А паколькі я штрафу не сплаціў, то яны вырашылі яго спагнаць праз суд”.

Як патлумачыў Алесь Мазур, яго справай займаецца Сьветлагорскі суд, бо сам ён прапісаны на Сьветлагоршчыне.
XS
SM
MD
LG