Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенскія прадстаўнікі АГП і БСДГ аб’ядналіся


Міхал Карневіч, Горадня У Горадні падпісанае пагадненьне аб супрацоўніцтве паміж гарадзкімі арганізацыямі Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада”. Абодва бакі бяруць на сябе абавязак сумесна правесьці ў 2006—2007 гадах кампанію “Салідарнасьць дзеля свабоды”, каардынаваць дзеяньні падчас выбараў дэпутатаў мясцовых саветаў, а таксама праводзіць іншыя сумесныя палітычныя кампаніі.

Ініцыятарам пагадненьня выступілі прадстаўнікі АГП — яны спаслаліся на тое, што БСДП “Грамада” не ўваходзіць у склад аб’яднанай дэмакратычнай кааліцыі. Прадстаўнікі, як адной, так і другой партыі не выключаюць, што да пагадненьня далучацца іншыя палітычныя партыі й арганізацыі.
XS
SM
MD
LG