Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы працоўны дзень палітвязьня Артура Фінькевіча


Радыё Свабода Сёньня першы працоўны дзень палітвязьня Артура Фінькевіча на цагельні супольнага беларуска-польскага прадпрыемства “Dream” у Магілёве.

У тэлефоннай гутарцы спадар Фінкевіч паведаміў, на прадпрыемстве працуе каля пятнаццаці чалавек. Заробкі — да 250 тысяч рублёў, столькі ж абяцаюць і яму. На працу Артур Фінькевіч не наракае — лепшага, кажа, не чакаў. У першы працоўны дзень ён адгружаў цэглу.

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу — “Достал” і “Мы хочам новага”. Падчас выбарчай кампаніі Артур Фінькевіч правёў амаль тры месяцы за кратамі сьледчага ізалятару. У Магілёве ён ад 29 чэрвеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG