Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў адвакатам Казуліна, якія падавалі скаргу на байцоў “Алмазу”


Алег Грузьдзіловіч, Менск 18 ліпеня судзьдзя Заводзкага раённага суду Менску Алег Зямцоў не задаволіў чарговай скаргі адвакатаў Аляксандра Казуліна. Абаронцы былога кандыдата ў прэзыдэнты дамагаліся адмены пастановы пракуратуры, якая не завяла крымінальнай справы на супрацоўнікаў “Алмазу”, што арыштоўвалі й канваявалі Аляксандра Казуліна 25 сакавіка. Паводле адвакатаў, алмазаўцы абражалі Казуліна й нанесьлі яму траўмы рук кайданкамі.

Гэта ўжо другая спроба абаронцаў Аляксандра Казуліна аспрэчыць рашэньні пракуратуры адносна дзеяньняў міліцыянтаў супраць былога кандыдата ў прэзыдэнты. Першая скарга, у суд Маскоўскага раёну Менску, таксама была адхіленая. Цяпер адвакаты Казуліна зьбіраюцца зьвярнуцца са скаргамі на пракуратуру ў Менскі гарсуд.

Таксама рыхтуецца скарга на прысуд, які быў вынесены Аляксандру Казуліну 13 ліпеня. Палітыка асудзілі на пяць з паловай гадоў зьняволеньня. Чакаецца, што сёньня з Аляксандрам Казуліным у сьледчым ізалятары сустрэнецца ягоны адвакат Ігар Рынкевіч.
XS
SM
MD
LG