Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзяне Беларусі, якія пакінулі Лібан, могуць вярнуцца на радзіму


Ігар Карней, Менск Сёньня вайсковыя ўлады Ізраілю ўзгаднілі з прадстаўнікамі амбасадаў час і маршруты эвакуацыі замежных грамадзянаў, даўшы гарантыі таго, што баявыя дзеяньні ў гэтых раёнах весьціся ня будуць. Тым часам, як паведамілі ў дыпляматычным прадстаўніцтве Беларусі ў Сырыі, першыя беларускія грамадзяне, якія вырашылі пакінуць зону лібанска-ізраільскага ўзброенага канфлікту, прыбылі ў Дамаск.

У амбасадзе Беларусі ў Сырыі пацьвердзілі, што першая група беларусаў знаходзіцца ў чаканьні авіярэйсу да Масквы. Колькі канкрэтна чалавек здолелі ад’ехаць зь Лібану, дзяжурны дыппрадстаўніцтва не ўдакладніў, паколькі, як ён выказаўся, аўтобусы ўвесь час падцягваюцца і сярод пасажыраў-замежнікаў гэтаксама могуць быць беларусы.

(Дзяжурны амбасады: ) “Так, ёсьць тыя, хто прыбыў у Дамаск. Яны ёсьць, але справа ў тым, што іх няма цяпер у нас у амбасадзе. Але ўсе зьвесткі адносна беларусаў будуць акумулявацца ва ўпраўленьні інфармацыі Міністэрства замежных справаў”.

Ня выключана, што некаторыя грамадзяне Беларусі 21 ліпеня прыляцяць у Менск з Дамаску чартэрным авіярэйсам кампаніі “Белавія”.
XS
SM
MD
LG