Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барысаўскага актывіста Анатоля Аскерку асудзілі на 10 дзён арышту


Алег Грузьдзіловіч, Менск Гэты прысуд вынес судзьдзя Аляксей Бычко з суду Цэнтральнага раёну Менску. За дзьве гадзіны да гэтага таксама Аляксей Бычко асудзіў на 10 дзён арышту лідэра АГП Анатоля Лябедзьку.

Анатоль Аскерка і Анатоль Лябедзька былі затрыманыя 16 ліпеня недалёка ад амбасады Расеі, дзе плянавалася акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. Зь імі былі затрыманыя яшчэ болей за 40 чалавек, якіх у хуткім часе, не складаючы пратаколаў, адпусьцілі. Анатоля Аскерку пры затрыманьні міліцыянты зьбілі і парвалі на ім кашулю.
XS
SM
MD
LG