Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вялейцы аштрафавалі актывіста Партыі БНФ


Радыё Свабода Сёньня ў Вялейцы мясцовы суд разглядаў справу лідэра раённай суполкі Партыі БНФ Аляксея Сюдака. Той ад 15 ліпеня знаходзіўся ў міліцэйскім пастарунку пасьля затрыманьня падчас міліцэйскага рэйду.

Вось якія падрабязнасьці пра сваё затрыманьне вялейскі актывіст распавёў Радыё Свабода:

(Сюдак: ) “У Вялейку прыехаў атрад спэцназу. На КаМАЗе — з кунгам, у які затрымліваюць людзей. Яны праводзілі рэйды. Са мной у КаМАЗе ехалі чалавек дваццаць-дваццаць пяць моладзі. Некаторыя непаўналетнія. Бралі хоць за што. Мне ў пратаколе напісалі, што лаяўся нецэнзурна, не рэагаваў на заўвагі мінакоў, спраўляў патрэбу ў грамадзкім месцы. Узялі яны мяне ў парку. Некаторых з тых, каго яны бралі, адразу адпусьцілі без пратаколаў. Некаторым напісалі пратаколы і, відаць, штрафы дадуць. Я напісаў у пратаколе, што ня згодны зь ім. І подпіс паставіў. Яны раззлаваліся — і за гэта затрымалі да сёньняшняга суду. Судзьдзя прызначыў мне адну базавую велічыню штрафу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG