Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брат і дачка А.Казуліна зьвярнуліся з адкрытымі лістамі да А.Лукашэнкі


Радыё Свабода У сваім лісьце Ўладзімер Казулін заяўляе пра перадузятасьць суду, які разглядаў справу ягонага брата. Цікава, што прозьвішча судзьдзі Аляксея Рыбакова ён наўмысна піша з маленькай літары, гэтак падкрэсьліваючы крытычнае стаўленьне да працы судзьдзі. Прызнаючы, што спадар Рыбакоў — разумны чалавек, брат былога кандыдата на прэзыдэнта робіць выснову, што судзьдзём рухала “халопства й жаданьне выслужыцца перад тымі, хто замовіў прысуд”.

У інтэрвію нашаму радыё Ўладзімер Казулін сказаў, што ён не спадзяецца на адказ Аляксандра Лукашэнкі на свой адкрыты ліст. А свае дзеяньні брат асуджанага патлумачыў так:

(Казулін: ) “Набалела на душы, таму і захацелася пра гэта сказаць”.

А дачка Аляксандра Казуліна Вольга (яна, дарэчы, юрыст) зьвярнулася да кіраўніка беларускай дзяржавы з заклікам “аднавіць парушаныя правы” свайго бацькі.Зварот на адрас Аляксандра Лукашэнкі Вольга Казуліна тлумачыць у адкрытым лісьце тым, што згодна з артыкулам 79 Канстытуцыі Беларусі прэзыдэнт зьяўляецца “гарантам правоў і свабодаў чалавека і грамадзяніна”.
XS
SM
MD
LG