Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся суд над затрыманымі ўдзельнікамі акцыі 16 ліпеня


Алег Грузьдзіловіч, Менск Як перадае карэспандэнт “Свабоды”, толькі што ў будынак суду Цэнтральнага раёну па адміністрацыйных справах на вуліцы Арлоўскай прывезьлі затрыманых учора ўдзельнікаў акцыі з нагоды Дня салідарнасьці — лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і дэмакратычнага актывіста з Барысава Анатоля Аскерку.

На спадару Аскерку парваная кашуля, і ён кажа, што пры затрыманьні яго зьбілі байцы спэцназу. Анатоль Лябедзька і Анатоль Аскерка распавялі, што сёньня з раніцы да суду іх трымалі ў Цэнтральным раённым упраўленьні Менску й не давалі піць.

Цяпер ідзе суд, пра ягонае рашэньне — пазьней на сайце і ў вечаровым эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG