Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень салідарнасьці берасьцейскія актывісты рушылі да кансуляту Расеі


Радыё Свабода З нагоды Дня салідарнасьці 16 ліпеня актывісты моладзевых рухаў Берасьця вывесілі вялiкую расьцяжку на адной з цэнтральных вулiцаў гораду. На двухмэтровай паласе блакітнай тканiны былi зьмешчаныя партрэты апазыцыянэраў, якiя памерлi, зьнiклi або былi зьняволеныя падчас кіраваньня Лукашэнкi.

За той час, пакуль мiлiцыянты шукалi магчымасьць зьняць транспарант, яго ўбачылі сотнi берасьцейцаў. Падчас акцыi затрымалі некалькiх актывiстаў незарэгістраванага руху “За свабоду”, якiя назiралi за дзеяньнямi мiлiцыянтаў, аднак праз паўтары гадзiны ўсіх адпусьцілі.

Каля пяцідзесяці актывiстаў кампанii “За Свабоду” прайшлi ланцугом па цэнтральных вулiцах гораду з запаленымi сьвечкамi. Акцыя скончылася насупраць будынку кансуляту Расейскай Фэдэрацыi ў Берасьці, дзе моладзь выклала сьвечкамі лiчбу “16”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG