Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень салідарнасьці "Адпор" вывесіў чорныя сьцягі ў гарадох Беларусі


Радыё Свабода, Вiцебская вобласьць Сымбаль Незалежнай грамадзянскай сеткi "АДПОР" – чорны сьцяг зь белай стылiзаванай выявай сьцiснутага кулака – невядомыя моладзевыя актывiсты вывесiлi на плоце ў цэнтры Воршы, недалёка ад гарадзкога кiрмашу. З нагоды Дня салiдарнасьцi на сьцягу была яшчэ й выява лiчбы "16".

Такiм чынам, паводле актывiстаў "АДПОРУ", яны хацелi выказаць падтрымку i салiдарнасьць "з палiтзьняволенымi, зьнiклымi, усiмi рэпрэсаванымi змагарамi за свабоду й дэмакратыю ў Беларусi".

Чорныя сьцягi "АДПОРУ" былi вывешаныя учора 16-цi гарадах Беларусi – Гомелi, Берасьцi, Менску, Мазыры, Барысаве, Калiнкавiчах, Пiнску, Фанiпалi, Жодзiне, Смалявiчах, Стоўбцах, Лiдзе, Баранавiчах, Дзяржынску, Маладэчне i Воршы.

У Воршы сьцяг зьявiўся ўчора позна ўвечары i правiсеў да сёньняшняе ранiцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG