Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Службу таксі “052” пазбавілі частаты (фота)


Радыё Свабода У Менску сёньня адключана частата, на якой ажыцьцяўлялася радыёсувязь паміж кіроўцамі службы таксі “052”. Такое рашэньне прыняло Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.

Да сёньняшняга дня гэтая частата належала грамадзкаму аб’яднаньню “Набат”, якое прадастаўляла яе таксістам для абслугоўваньня пасажыраў. Каля сямісот чалавек, якія былі занятыя ў службе “052” засталіся без працы.

Нагадаем, 14 ліпеня, калі стала вядома пра пляны Мінсувязі, у Менску адбыўся стыхійны мітынг кіроўцаў (гл. фота).





XS
SM
MD
LG