Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі ў Беларусі прыватных музэяў?


Радыё Свабода Цікавасьць да пытаньня выклікае навіна зь Зэльвы, што на Гарадзеншчыне. Напрыканцы лета тут упершыню будзе адкрыты музэй. Уладальнік яго атрымаў фінансавую дапамогу спэцыяльнага праекту Арганізацыі Аб''яднаных Нацыяў.

Сваю сядзібу-музэй будуе ля Зэльвы сям''я Мікановічаў. На завяршальным этапе гаспадары атрымалі грашовую падтрымку Праграмы разьвіцьця Арганізацыі Аб''яднаных Нацыяў. У Беларусі яна заахвочвае арыгінальныя праекты вясковага турызму. Гаворыць Лілія Мікановіч.

(Мікановіч: ) “Мы хочам паказаць прыгажосьць навакольля, на якую іншыя не зьвяртаюць увагу. Гэта – матылькі, жукі, восы. Асабліва матылькі. У іх зьдзіўляючая афарбоўка, уражлівае спалучэньне колераў”.

Са словаў Ліліі Мікановіч, у прыватнай калекцыі больш як 500 відаў беларускіх матылькоў, сотні стракозаў, камароў, трутняў. Кожны від мае сваю гісторыю.

(Мікановіч: ) “Гэтае захапленьне яшчэ зь дзяцінства. Пасьля – унівэрсытэт, мы разам закончылі БДУ. Тады гэта было невялікае хобі. А як фанатычнае разьвіваецца ў апошнія шэсьць-сем гадоў”.

У Міністэрстве культуры ўдакладняюць, што цяпер у краіне 135 музэяў у гарадох ды пасёлках. Яшчэ каля адной тысячы – на прадпрыемствах, ва ўстановах і школах. “Тэндэнцыі ў разьвіцьці прыватных музэяў не адсочваем”, – кажа начальнік ўправы Мінкульту Васіль Чэрнік.

(Чэрнік: ) “Гэтыя музэі – у мясцовым падпарадкаваньні, яны не падпарадкоўваюцца Міністэрству культуры”.

Дакладна, што першы ў Беларусі прыватны музэй, які месьціцца ў Старых Дарогах, быў заснаваны 17 гадоў таму Анатолем Белым. Прафэсар гаворыць пра тры дзесяткі вядомых яму пасьлядоўнікаў.

(Белы: ) “І гэтую тэндэнцыю не супыніць. Дзякуй Богу, што такое здарылася, мы можам ствараць сваё. Прынятыя некаторыя меры, што музэй на сядзібе – гэта недатыкальнае. Але яшчэ няма закону аб прыватных музэях. Калі рэгіструем на тэрыторыі раёну, то пачынаюцца нейкія падаткі, перасьледаваньні. Патрабуюць справаздачы і чорт ведае што яшчэ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG