Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія актывісты ў Санкт-Пецярбургу


Радыё Свабода У Санкт-Пецярбургу ў акцыях пратэсту антыглябалістаў супраць саміту “вялікай васьмёркі” ўзялі ўдзел беларускія актывісты – прадстаўнікі незарэгістраванага Беларускага сацыяльнага руху “Разам” і Руху за народнае самакіраваньне. Пра гэта з Санкт-Пецярбургу паведаміў удзельнік акцый пратэсту, дэпутат Гомельскага гарадзкога Савету Юрась Глушакоў.

Паводле спадара Глушакова, 15 ліпеня падчас дзьвюх вулічных акцый беларускія актывісты распаўсюдзілі ўлёткі з назовам “Беларуская праўда”. У іх выказана пазыцыя наконт магчымага абмеркаваньня на саміце “беларускага пытаньня”. Актывісты настойваюць на неабходнасьці супрацьстаяньня як бюракратычнай дыктатуры, так і міжнароднаму дыктату імпэрыялістычных дзяржаваў і карпарацый.
XS
SM
MD
LG