Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Санкт-Пецярбурзе падчас саміту G-8 зноў затрымалі актывістаў “Бунту”


Радыё Свабода 16 ліпеня ў Санкт-Пецярбурзе затрымана шасьцёра актывістаў беларускага нацыянальнага негвалтоўнага супраціву “Бунт”. Як паведамілі ў прэсавай службе руху, затрыманьне адбылося каля гасьцініцы “Прыморская” падчас спробы маладых людзей даць журналістам прэсавую канфэрэнцыю наконт падзеяў 14 ліпеня ў Санкт-Пецярбурзе, калі былі часова затрыманыя некалькі сяброў руху.

Пасьля прэсавай канфэрэнцыі беларускія актывісты павінны былі пайсьці да 3-га аддзяленьня міліцыі, дзе адбываўся пікет з патрабаваньнем вызваліць затрыманага напярэдадні арганізатара Сацыяльнага форуму, лідэра руху “Левы фронт” Ільлю Панамарова. Цяпер затрыманыя грамадзяне Беларусі знаходзяцца ў 37-ым аддзяленьні міліцыі Санкт-Пецярбурга.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG