Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вясна” патрабуе ўключыць судзьдзю Рыбакова ў сьпіс неўязных


Радыё Свабода Праваабарончы цэнтар “Вясна” рашуча пратэстуе супраць вынясеньня абвінаваўчага прысуду Аляксандру Казуліну й называе вырак палітычна матываваным, зьвязаным выключна з актыўнай палітычнай дзейнасьцю былога кандыдата на прэзыдэнта.

Цэнтар “Вясна” канстатуе, што ва ўмовах адсутнасьці ў краіне інстытуту незалежнай судовай улады над спадаром Казуліным была зьдзейсьненая судовая палітычная расправа, у выніку якой ён зьняволены на пяць з паловай гадоў.

“Вясна” заклікае дзяржаўныя органы краінаў Эўразьвязу і ЗША неадкладна ўключыць судзьдзю Рыбакова, які старшыняваў на працэсе над палітыкам, у сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыі гэтых краінаў.
XS
SM
MD
LG