Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне "Свабоды": як вы ставіцеся да прысуду Аляксандру Казуліну?


Радыё Свабода Як вы ставіцеся да прысуду Аляксандру Казуліну? Гэтае пытаньне людзям на вуліцах Менску задавала наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Аляксандру Казуліну прысудзілі пяць з паловаю гадоў турмы. Што вы пра гэта думаеце, як вы да гэтага ставіцеся?”

(Спадар: ) “Нічога. Без камэнтароў”.

(Спадарыня: ) “Ня ведаю, але калі суд так вырашыў… Нашыя суды, мне падаецца, кампэтэнтныя, і судзьдзі кампэтэнтныя — значыць, правільна”.

(Спадар: ) “Ну, што я магу сказаць? Пакуль Лукашэнка будзе пры ўладзе, будзе бяспраўе поўнае ў краіне. Больш няма словаў”.

(Спадарыня: ) “Ну, канечне, кепска стаўлюся. Лічу, што не павінна быць у нашай дзяржаве такога”.

(Спадар: ) “Ня ведаю, нават што сказаць, мне падаецца, шмат далі яму. Гэта ўсё, што я магу сказаць”.

(Карэспандэнтка: ) “Што вы пра гэта думаеце?”

(Спадарыня: ) “Нават цяжка нешта вам сказаць у гэтых пытаньнях”.

(Спадар: ) “Ды нармалёва. Бо, у прынцыпе, распальвае нацыянальную варажнечу, падымае людзей. Не хацелася б мець другую Чачэнію, дзе варагуюць дагэтуль, разбурэньні паўсюдныя”.

(Спадар: ) “Я ня ведаю гэтай справы, і мне цяжка выказаць нейкае меркаваньне. Нават ня ведаю, што сказаць. Я вельмі хацеў бы ведаць нейкія падрабязнасьці, але дзяржаўныя мэдыі аднабаковыя. На інтэрнэт-сайты заходзіў — там тры радкі”.

(Спадар: ) “Не адпавядае прысуд, па-мойму. У чым там яго вінавацяць? Арганізацыя чагосьці, амаль дзяржаўнага перавароту? Пэўна, занадта жорсткае пакараньне”.

(Карэспандэнтка: ) “Аляксандру Казуліну прысудзілі пяць з паловаю гадоў турмы. Як вы да гэтага ставіцеся?”

(Спадарыня: ) “Прабачце, але я не магу выказвацца з гэтай нагоды. Ёсьць прычыны, прабачце”.

(Спадар: ) “Нэгатыўна ацэньваю — канечне, пакараньне неадэкватнае таму, што ён зрабіў. Калі нейкія адміністрацыйныя парушэньні, то гэта й патрапляе пад Адміністрацыйны кодэкс. А калі нашая ўлада бачыць у ім нявартага лідэра, вычарпаныя магчымасьці зрабіць зь ім тое, што зрабілі з Ганчаром, з Карпенкам, то застаецца адзіная магчымасьць — адправіць чалавека за краты. Толькі так я й магу ацаніць гэткія дзеяньні ўлады”.

(Спадарыня: ) “Ведаеце, я ня маю дачыненьня да гэтай галіны, палітыкай я не займаюся й нават ня ведаю, за што яго асудзілі”.
XS
SM
MD
LG