Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра Бундэстагу: “Бэрлін павінен выказаць рашучы пратэст”


Радыё Свабода “Урад Нямеччыны мусіць выказаць пратэст супраць парушэньня Менскам прынцыпаў прававой дзяржавы і выступіць за неадкладнае вызваленьне Аляксандра Казуліна”, гаворыцца ў заяве сябра міжнароднай камісіі Бундэстагу вольнага дэмакрата Гаральда Ляйбрэхта.

Паводле нямецкага палітыка, “пяць з паловай гадоў пазбаўленьня волі для Аляксандра Казуліна, на падставе таго, што той быццам бы паскандаліў і падбухторыў людзей да масавых пратэстаў, ёсьць фарсам, які пазбаўлены прававой асновы. Але ж больш чым сумнеўныя доказы віны крытыка Лукашэнкі не перашкодзілі суду вынесьці вырак”.

Як заяўляе Гаральд Ляйбрэхт, “барацьба за свабоду ня можа называцца хуліганствам”. Палітык называе прысуд праявай слабасьці рэжыму: “Лукашэнка напалоханы тым, што народ пачынае пакрысе супрацьстаяць яму”.
XS
SM
MD
LG