Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі й дыпляматы ЭЗ патрабуюць неадкладнага вызваленьня А.Казуліна


Радыё Свабода Сябра Эўрапарлямэнту ад Народнай партыі, нямецкі хрысьціянскі сацыяліст Бэрнд Посэльт у размове са “Свабодай” патлумачыў прысуд Казуліну вялізным страхам перад свабодай, які мае прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка.

(Посэльт: ) “Прысуд ёсьць найвялікшым скандалам у галіне правоў чалавека. І эўрапейскія арганізацыі мусяць неадкладна пачаць працу, каб вызваліць спадара Казуліна. Ва ўсім гэтым мы бачым захады рэжыму дзеля застрашаньня беларускай апазыцыі, а таксама спробу паставіць пад пытаньне незалежнасьць Беларусі. За ўсім гэтым мы назіраем з трывогай. Для нас гэта ёсьць сыгналам, што ціск на рэжым трэба ўзмацніць. Самае ж важнае для нас — гэта падтрымка беларускай апазыцыі”.

Кіраўнікі дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу ў Менску зрабілі адмысловую заяву, у якой выказваюць шкадаваньне ў зьвязку з прысудам Аляксандру Казуліну.

На думку эўрапейскіх дыпляматаў, “судовае рашэньне зьвязанае з тым фактам, што Аляксандар Казулін балятаваўся на пасаду прэзыдэнта… Рашэньне суду супярэчыць асноўным свабодам, прынцыпу вяршэнства закону й міжнародным абавязаньням, якія ўзяла на сябе Беларусь”, — гаворыцца ў заяве.

Дыпляматы запатрабавалі неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна ды іншых палітычных вязьняў.
XS
SM
MD
LG