Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірына Казуліна: “Забойцаў у нас так судзяць, як майго мужа асудзілі”


Радыё Свабода, Менск Жонка Аляксандра Казуліна сказала ў інтэрвію “Свабодзе” аб вынесеным мужу прысудзе.

(Казуліна: ) “Як, вы думаеце, я магу рэагаваць на гэта? Я так разумею, што забойцаў у нас так судзяць, як майго мужа асудзілі. Што гэтым хацелі сказаць улады, я так і ня ведаю... На што я магу цяпер спадзявацца? На справядлівасьць беларускага суду я ўжо не спадзяюся. Але мы павінны прайсьці ўсе інстанцыі для таго, каб выйсьці на міжнародны ўзровень і падаць справу ў міжнародны суд. У мяне спадзяваньні толькі на эўрапейскія структуры”.
XS
SM
MD
LG