Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскія сацыял-дэмакраты патрабуюць вызваліць Аляксандра Казуліна


Тацяна Поклад, Прага Літоўскія сацыял-дэмакраты даслалі сёньня ліст салідарнасьці Аляксандру Казуліну. Таксама ў чацьвер “Маладыя сацыял-дэмакраты Літвы” пікетавалі амбасаду Беларусі ў Вільні, патрабуючы вызваліць Аляксандра Казуліна.

Кіраўнік Віленскага аддзяленьня партыі сацыял-дэмакратаў, парлямэнтар Альгірдас Палецкіс сказаў нашаму радыё:

(Палецкіс: ) “Рашэньне суду сапраўды неадэкватнае. У дзеяньнях Казуліна ў часе выбарчай кампаніі не было таго, што яму інкрымінуюць улады Беларусі. Таму сёньня “Маладыя сацыял-дэмакраты” пікетавалі амбасаду Беларусі ў Вільні. Я веру, што Аляксандар Казулін выстаіць”.

Альгірдас Палецкіс сказаў, што ў пятніцу кіраўнікі партыі сацыял-дэмакратаў Літвы будуць абмяркоўваць прысуд Аляксандру Казуліну – будзе прынятая адпаведная рэзалюцыя. Літоўскія сацыял-дэмакраты таксама заявілі, што будуць зьвяртацца да сацыял-дэмакратаў Эўропы і Сацынтэрну з заклікам больш жорстка рэагаваць на палітычна матываваны прысуд лідэру беларускіх сацыял-дэмакратаў.
XS
SM
MD
LG