Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэнэ ван дэр Ліндэн паўтарыў, што гатовы прыехаць у Беларусь


Радыё Свабода Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн сёньня ў адмысловай заяве выказаў салідарнасьць з учорашнімі заявамі міністра замежных справаў Фінляндыі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.

Рэнэ ван дэр Ліндэн вітаў выказваньне фінскага міністра, паводле якога палітыка ізаляцыі Беларусі не працуе. Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы падкрэсьліў, што, нягледзячы на глыбокія адрозьненьні паміж краінамі Эўразьвязу і Беларусьсю – адзінай эўрапейскай краіны, якая не ўваходзіць у Раду Эўропы, адзіным шляхам паляпшэньня сытуацыі зьяўляецца дыялёг. Паводле ван дэр Ліндэна, фінскае старшыняваньне ў Эўразьвязе і расейскае ў Радзе Эўропы могуць спрыяць такому дыялёгу.

Старшыня Парлямэнцкай асамблеі паўтарыў, што гатовы паехаць ў Беларусь, калі гэта дапаможа Беларусі ў яе шляху да дэмакратыі.
XS
SM
MD
LG