Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ута Цапф: “Рашэньне беларускага суду не застанецца без адэкватнай рэакцыі”


Радыё Свабода Паведамленьне аб прысудзе Аляксандру Казуліну засьпела нямецкую сацыял-дэмакратку, дэпутатку Бундэстагу й Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Уту Цапф у Косаве, дзе яна знаходзіцца з рабочым візытам. Паводле яе словаў, рашэньне беларускага суду не застанецца без адэкватнай рэакцыі з боку нямецкіх і эўрапейскіх палітыкаў.

(Цапф: ) “На жаль, дэпутаты Бундэстагу цяпер знаходзяцца на вакацыях, аднак я лічу, што мы зробім шмат заяваў у гэтай сувязі, у якіх выкажам свае пратэсты. Такі прысуд можа ў якасьці рэакцыі выклікаць абурэньне, а таксама жаданьне падтрымаць спадара Казуліна, зрабіць усё, каб дабіцца яго вызваленьня.

Сама я цяпер знаходжуся ў Косаве і, зразумела, дакладна не валодаю сытуацыяй. Аднак адразу ж пасьля нашай размовы я зьвяжуся з маім бюро з тым, каб скласьці адпаведную заяву ў гэтай сувязі. Спачатку ад нашай фракцыі сацыял-дэмакратаў. Таксама мы напішам ліст падтрымкі спадару Казуліну. Усё гэта мы зробім. Гэта дакладна”.
XS
SM
MD
LG