Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з Ірынай Казулінай


Радыё Свабода Сёньня на сайце “Свабоды” адбылася онлайн-канфэрэнцыя з жонкай Аляксандра Казуліна Ірынай. Поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі чытайце на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum/Forum.aspx .

Ірына Казуліна нарадзілася ў вёсцы Дзяўгі Дзяржынскага раёну. Бацькі спадарыні Ірыны цяпер пэнсіянэры, жывуць у Дзяржынску. Маці была прадавачкай у кнігарні, а бацька кіроўцам аўтобуса.

Як і Аляксандар Казулін, Ірына скончыла мэхмат БДУ. На чацьвертым курсе выйшла замуж за Аляксандра Казуліна. Потым працавала ў канструктарскім бюро ў Менску. Цяпер працуе мэнэджарам у цэнтры праблем чалавека БДУ. Спадарыня Ірына скончыла школу бізнэсу БДУ.

Ірына Казуліна – адна з арганізатараў праваабарончай ініцыятывы, накіраванай на вызваленьне беларускіх палітычных вязьняў, і намесьніца старшыні арганізацыі "У промнях надзеі", якая дапамагае жанчынам, хворым на рак малочнай залозы.
XS
SM
MD
LG