Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Нісьцюк: “Пачалася адкрытая вайна ўлады з апанэнтамі”


Радыё Свабода, Менск Прысуд Аляксандру Казуліну камэнтуе намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Уладзімер Нісьцюк.

(Нісьцюк: ) “Пяць з паловай гадоў – гэта знак таго, што пачалася адкрытая вайна ўлады з апанэнтамі. Калі раней спрабавалі неяк дэманстраваць, што ёсьць нейкая справядлівасьць, ёсьць нейкі суд, ёсьць спроба зрабіць нешта па законе, то сёньня якраз такі этапны момант, калі ўлада дэманструе (першы раз, можа, за 12 гадоў), што ўсе магчымасьці дыялёгу ўнутры краіны скончыліся.

І цяпер будзе жорсткая расправа з усімі тымі, хто выказваецца і дзейнічае супраць улады. І падзеі, зьвязаныя з судом над Казуліным, дэманструюць гэта лепш за ўсё: як гэты суд праходзіў, як цынічна і жорстка не давалі працаваць нікому з удзельнікаў працэсу, як ангажавана працавалі ўдвух судзьдзя і пракурор... І вынік мы бачым цяпер”.
XS
SM
MD
LG