Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандра Казуліна асудзілі на пяць з паловаю гадоў зьняволеньня


Радыё Свабода Блізка 20-й гадзіны стала вядома, што судзьдзя Маскоўскага суду Менску Аляксей Рыбакоў асудзіў былога кандыдата ў прэзыдэнты, экс-рэктара БДУ, прафэсара, доктара навук Аляксандра Казуліна на пяць з паловаю гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

Сваякі Казуліна цяпер выйшлі да журналістаў, сабраных каля суду Маскоўскага раёну Менску. Вядома, што маці Аляксандра Казуліна Яўгенія Дудко крычала ў судзе, што ня выйдзе адтуль да часу, пакуль ня будзе вызвалены яе сын, бо ён, на яе думку, не вінаваты.

Цяпер інтэрвію дае Ірына Казуліна. Яна кажа, што надзеяў на зьмену прысуду мала, але абаронцы Казуліна і сям’я зьбіраюцца прайсьці ўсе судовыя інстанцыі, каб абскардзіць прысуд.
XS
SM
MD
LG