Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўская суполка сацыял-дэмакратаў і “Маладой грамады” самаліквідавалася


Радыё Свабода Магілёўская гарадзкая суполка “Маладых сацыял-дэмакратаў” і “Маладой грамады” заявіла пра самаліквідацыю. Асноўнай прычынай гэткага кроку актывісты суполкі называюць малаэфэктыўную і непрыкметную ў грамадзтве работу пры партыйных арганізацыях.

Лідэр суполкі Павал Вусаў самаліквідацыю называе формай пратэсту супраць стварэньня пры Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі моладзевай фракцыі ды выкарыстаньне моладзі ў вузкапартыйных мэтах.

Адзін жа з актывістаў суполкі ў тэлефоннай гутарцы зазначыў, што казаць пра самаліквідацыю ня варта. Паводле яго, самаліквідавалася сацыял-дэмакратычная фракцыя суполкі, а “Маладая грамада” — працуе, большая частка ейнага актыву — прыхільнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі зь лідэрам Аляксандрам Казуліным.

Магілёўская гарадзкая суполка “Маладых сацыял-дэмакратаў” і “Маладой грамады” была створаная год таму. Са словаў Паўла Вусава, блізу дваццаці актывістаў суполкі знаходзіліся ў намётавым лягеры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG