Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гарадзенскім фарным касьцёле ўначы здарыўся пажар (фота)<b/>


Міхал Карневіч, Горадня Згарэла правая частка аўтара, у тым ліку тры фігуры апосталаў, выкананыя з дрэва ў 1709 — 1716 гадах разьбяром Янам Шмітам з Рэшэлю. Пажар пачаўся каля чацьвертай гадзіны раніцы. Гэта заўважыў вартаўнік і выклікаў пажарных. Папярэдне прычынай пажару называюць няспраўнасьць электраправодкі.

Каля чацьвертай раніцы ў цэнтры Горадні трывожна білі ў званы фарнага касьцёлу. А ў гэты момант гарэлі тры фігуркі апосталаў у аўтары, дзьве вежы, выкананыя мулярам Бурманам у сярэдзіне ХVIII стагодзьдзя, і амбон. Наагул, падобнага аўтара няма ні ў водным касьцёле Беларусі — яму каля трохсот гадоў. Езуіцкі касьцёл у Горадні лічыцца адным з найпрыгажэйшых у Беларусі.

Са словаў ксяндза Казіміра, своечасова пад’ехалі ратаўнікі з пажарнай службы.

(Ксёндз Казімір: ) “За пяць хвілінаў прыехалі пажарныя, вельмі добра працавалі й хутка пагасілі, але страты нанесены вялікія. Дзякуй Богу, што хоць ня ўвесь аўтар згарэў, а толькі правы бок”.

Ксёндз Казімір вядзе мяне паказаць згарэлыя фігуры. Ён кажа, што падпал выключаны, паколькі касьцёл на ноч зачыняюць — падобна, што гэта здарылася ад замыканьня ў электраправодцы.

Мы заходзім за касьцёл. Перада мною груда абпаленага дрэва. Фігураў апосталаў, напэўна, ужо не аднавіць — яны амаль згарэлі, толькі твары крыху захаваліся.

(Карэспандэнт: ) “А гэта што за апалены абраз?”

(Ксёндз Казімір: ) “Гэта Маці Боская Вастрабрамская, яна выкарыстоўваецца падчас працэсіяў, побач стаяла”.

Абгарэлыя крэслы, яшчэ нейкія прадметы.

(Ксёндз Казімір: ) “Гэта рэшткі спэцыяльных калюмнаў, лаўка, на якой сядзелі, а гэта спэцыяльна зробленая амбона. Усе каштоўныя гістарычныя рэчы, адбудоўваць будзе вельмі цяжка”.

Уваходзім у касьцёл — пах гарэлага. Вернікі прыбіраюць падлогу, столі й сьцены абсмаленыя, на месцы яшчэ працуюць супрацоўнікі службы надзвычайных здарэньняў. Бяз гэтых трох фігурак апосталаў касьцёл пусты. Відаць, што вернікі, якія тут працуюць, вельмі ўзрушаныя здарэньнем. Алена Кузьміцкая каля трыццаці гадоў прыбірала ў касьцёле:

(Кузьміцкая: ) “Хочацца маліцца, так шкада гэтага касьцёлу. Я яго трыццаць гадоў глядзела: мыла падлогу, прыбірала, такога ніколі не было тут”.

Зраніцы, як звычайна, людзі ішлі сюды на набажэнства, але ўсіх скіравалі маліцца ў Брыгіцкі касьцёл. У будынак пусьцілі толькі тых, хто дапамагае прыбірацца.

Празь некалькі дзён спэцыялісты службы надзвычайных сытуацыяў мяркуюць паведаміць прычыны пажару.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG