Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абвінаваўца запатрабаваў для Казуліна шэсьць гадоў (фота)


Алег Грузьдзіловіч, Менск На працэсе над былым кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным пачаліся судовыя спрэчкі. Дзяржаўны абвінаваўца Сяргей Бортнік заявіў суду, што падчас судовага расьсьледаваньня вінаватасьць Аляксандра Казуліна ў хуліганстве і вулічных беспарадках была цалкам даказаная.

Пракурор спаслаўся на паказаньні сьведкаў, дакумэнты й відэаматэрыялы. Сяргей Бортнік ня бачыць абставінаў, якія б зьмякчылі віну Аляксандра Казуліна, і просяць пакараць яго шасьцю гадамі зьняволеньня.

Пасьля прадстаўніка пракуратуры выступілі адвакаты Казуліна. Зьмітры Гарачка і Ігар Рынкевіч мяркуюць, што судовае сьледзтва не пацьвердзіла віны былога кандыдата на прэзыдэнта і просяць яго апраўдаць. Абодва абаронцы назвалі працэс над Казуліным палітычным. Судзьдзя Аляксей Рыбакоў сказаў, што прысуд будзе паведамлены ў 17.45.

Нагадаем, што судовыя спрэчкі праходзілі без Аляксандра Казуліна, які 12 ліпеня быў выдалены з судовай залі й пазбаўлены магчымасьці сказаць апошняе слова.



Маці Казуліна Яўгенія Дудко



Дачка Казуліна Юля ў перапынку судовага працэсу
XS
SM
MD
LG