Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар замежных спраў Фінляндыі спадзяецца перамагчы дыктатуру


Радыё Свабода, Прага Міністар замежных справаў Фінляндыі Эркі Туоміоя, чыя краіна старшынюе ў ЭЗ ад 1 ліпеня, заявіў, што распачатыя ЭЗ жорсткія крокі супраць рэжыму Лукашэнкі недастатковыя, перадае агенцыя Reuters.

“Мы прыйшлі да высновы, што палітыка ізаляцыі не працуе”, заявіў Туоміоя, выступаючы перад журналістамі ў Брусэлі. Паводле ягоных словаў, Лукашэнку ня надта хвалююць уведзеныя ЭЗ і ЗША візавыя абмежаваньні. Аднак, лічыць Туоміоя, дзеля таго, каб у Беларусі адбыліся сапраўдныя палітычныя перамены, неабходныя далейшыя санкцыі супраць беларускага кіраўніцтва.

“Мы спадзяемся, што ў працяглай пэрспэктыве створым умовы, якія б дапамаглі перамагчы любую форму дыктатуры”, сказаў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Фінляндыі.
XS
SM
MD
LG