Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шчукін патрабуе ад мін''юсту пакараць судзьдзю Рыбакова


Радыё Свабода, Віцебск Судзьдзя Аляксей Рыбакоў, які разглядае справу экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, выдаліў вядомага журналіста і праваабаронцу з чарговага судовага пасяджэньня, не патлумачыўшы прычынаў.

Паводле Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, судзьдзя мае права выдаляць з судовае залі асобаў, якія парушаюць грамадзкі парадак. Аднак у часе пасяджэньня 6-га ліпеня судзьдзя Аляксей Рыбакоў загадаў пакінуць залю ўсім прысутным без выключэньня, а гэта, на думку спадара Шчукіна, ёсьць безумоўным парушэньнем ягоных журналісцкіх правоў на атрыманьне інфармацыі. Таму спадар Шчукін напісаў скаргу ў Міністэрства юстыцыі з патрабаваньнем расьсьледаваць учынак судзьдзі.

(Шчукін: ) “Судзьдзя Рыбакоў паказаў сутнасьць свайго правасудзьдзя – усіх выгнаў. Усе пайшлі, а я падняў руку і ветліва так у яго пытаюся: “Прабачце, я нічога не парушаў, за што мяне выдаляюць?” Судзьдзя закрычаў: “Я ня буду тут разьбірацца! Прыбраць яго адсюль!” Я ня стаў садзіцца на 15 сутак – выйшаў сам. Ну, вось і ўся сутнасьць ягонага правасудзьдзя”.

Валеры Шчукін патрабуе дысцыплінарнага пакараньня для судзьдзі. Ён ўжо атрымаў зь мін''юсту адказ, што ягоная скарга прынятая да разгляду.
XS
SM
MD
LG