Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: галадаюць ужо 11 чалавек


Радыё Свабода Яшчэ тры чалавекі далучыліся да галадоўкі, якую тыдзень таму распачалі берасьцейскія прадпрымальнікі, уладальнікі й кіроўцы маршрутных таксовак.

Пра намер падтрымаць сваю жонку Любоў Лаўруковіч, якая галадае з 5 ліпеня, абвясьціў ейны муж Віктар. Ён заявіў, што таксама адмаўляецца ад ежы. Такі ж крок зрабілі спадары Трафімук і Польт — кіроўцы машынаў, што належаць Любові Лаўруковіч.

Акрамя названых асобаў, у галадоўцы цяпер удзельнічаюць Любоў Разановіч, Алена і Вадзім Авечкіны, Генадзь Канапліцкі, Аляксандар Дараткевіч, Эдуард Багдасаран і Тацяна Бялко.

Да галадоўкі людзей падштурхнуў намер падатковых службоў спагнаць з уладальнікаў маршрутак дзясяткі мільёнаў рублёў як рэспубліканскі збор за выкарыстаньне транспартных сродкаў у прадпрымальніцкай дзейнасьці. Прадпрымальнікі лічаць такія захады падаткоўцаў неабгрунтаванымі, бо рэспубліканскі збор уведзены ў красавіку 2004 году, а машыны былі завезеныя раней. На мінулым тыдні Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адхіліў скаргі прадпрымальнікаў, пасьля чаго тыя абвясьцілі галадоўку.
XS
SM
MD
LG