Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку забаранілі пікеты ў абарону палітвязьняў


Радыё Свабода Сёньня група наваполацкіх актывістаў зьвярнулася зь пісьмовай скаргай на імя старшыні Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімера Андрэйчанкі.

Нагодаю для скаргі стала адмова кіраўніцтва Наваполацкага гарвыканкаму дазволіць правядзеньне штодзённых пікетаў у абарону палітычных вязьняў, якія актывісты зьбіраліся ладзіць штодня з 26 красавіка да 26 чэрвеня.

Месцам для правядзеньня была заяўленая пляцоўка ля гарадзкога палацу культуры, дзе раней ладзілі падобныя мерапрыемствы. Гарвыканкам дазволіў правесьці там толькі адзін пікет. Разам з тым было дазволена ладзіць такую акцыю цягам некалькіх дзён у гарадзкім парку. Актывісты палічылі гэта парушэньнем закону аб масавых мерапрыемствах. У сваёй скарзе яны запатрабавалі прызнаць такое рашэньне незаконным і заклікалі кіраўніцтва аблвыканкаму прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
XS
SM
MD
LG