Навадруцкам вёска Парыж стала ў савецкія 70-я, падчас масавых заменаў так званых “немілагучных” ці буржуазных назваў. Вяртаньне вёсцы яе гістарычнай назвы – вынік дзейнасьці ініцыятыўнай групы на чале з карэннай жыхаркай Аленай Васілеўскай.
(Васілеўская: ) “Трыццаць тры гады мы дамагаліся, але дабіліся ўсё ж. Мы – законныя парыжане. Трэба ж, каб была гістарычная справядлівасьць. Той жа не чалавек, які ня памятае сваё мінулае”.
З пакаленьня ў пакаленьне вяскоўцаў перадаецца паданьне, як падчас вайны 1812 году ў мясцовым графскім палацы спыніўся Напалеон і, пабачыўшы хараство навакольля, сказаў, што тут будзе маленькі Парыж. Якраз гэты факт і ёсьць не даспадобы некаторым месьцічам, кажа супрацоўніца пастаўскага краязнаўчага музэю Лідзія Невар.
(Невар: ) “Людзям у пашпартах цікава мець запіс: нарадзіўся ў Парыжы. Але ў нас свая гісторыя, свая прыгажосьць. Навошта нам заваёўнік, праслаўляць яго?”
Яшчэ адной з праблемаў мясцовыя ўлады лічаць дадатковыя фінансавыя выдаткі, але патрабаваньням вяскоўцаў усё ж саступілі, кажа кіраўніца справаў Пастаўскага райвыканкаму Вольга Мышко.
(Мышко: ) “Спачатку крыху былі супраць гэтага, бо шмат жа грошай трэба на перайменаваньне ўсяго, дакумэнтаў, пячатак. Сварыліся, але ўсё ж перайменавалі”.
Мясцовая краязнаўца Алена Васілеўская шкадуе толькі пра тое, што змаганьне за Парыж заняло больш за тры дзесяцігодзьдзі, і шмат якія магчымасьці цяпер страчаныя.
(Васілеўская: ) “У нашым Парыжы было вельмі добра. У нас быў надта добры начальнік. Быў бы ў нас і Луўр, і мініятурная Эйфэлева вежа, і Елісейскія палі – ўсё б у нас было. А зараз ня ведаю: усё ўпіраецца ў фінансы”.
Ініцыятыва парыжанаў у справе вяртаньня гістарычных назваў паселішчаў у Беларусі цяпер не адзінкавая. Нядаўна жыхары вёскі Нёман Узьдзенскага раёну вярнулі ранейшую назву паселішчу – Магільнае. Перайменаваньня вёскі Вішнявец у Гавязну дамагаюцца зараз у Стаўбцоўскім раёне. Вось як гэтыя факты пракамэнтаваў філёзаф Валянцін Акудовіч.
(Акудовіч: ) “Пытаньне ў тым, наколькі гэта тэндэнцыя ці асобныя выпадкі. Я ўсё ж думаю, што ня могуць не адбывацца такія зрухі з самых розных прычынаў: хоць улада й цісьне на любыя праявы грамадзянскай і незалежніцкай ініцыятывы – гэта пачатак таго, чаго й чакалася: калі вось гэта пачынаецца з зямлі, з каранёў, ад людзей, якія стаяць на гэтай зямлі. Гэта можа яшчэ рэдка й бессыстэмна, але пачынае адбывацца, і гэта добры знак”.